Intellectual Partner
INTELPART: Інтэлектуальныя тэхналёгіі ў бізнэсе
• прадукты • артыкулы • мэтадалёгія • праекты • ссп • спампаваць • навіны • кантакт • пошук
Па-беларуску Па-расейску Па-ангельску


Прадмова

Частка 1. Тыпавая машына асэнсаванага пошуку інфармацыі на аснове модулю элемэнтарнага сэнсу

Частка 2. Тыпавая машына пошуку з кантэкстам

Частка 3. Машына пошуку з кантэкстам па часе

Частка 4. Машына катэгорыяў. Узаемадзеяньне дзьвюх машынаў

Выснова

Праекты. Асэнсаваная апрацоўка інфармацыі

Перад Вамі электронны варыянт кнігі: С.Аляксандраў, П.Фадзееў, Шматкантэкставая аўтаматычная апрацоўка вялікіх аб'ёмаў інфармацыі. Прынцыпы, мэтады, зыходныя альгарытмы; Менск: Інтэлектуальны Партнэр, 2000. LCCN 2005356281 у Бібліятэцы Кангрэсу ЗША.

Прадмова

Аўтаматычная апрацоўка вялікіх аб'ёмаў інфармацыі зьвязана з шмат якімі праблемамі. Гэта распазнаваньне ды пошук, машынны пераклад, анатаваньне, падтрымка прыняцьця вырахаваньняў, паказ ведаў і яшчэ досыць іншага.

Сягоньня разьвязаньне гэтых задачаў ідзе шляхам выдзяленьня й выкарыстаньня нейкіх фармальных прыкметаў, па якіх і мяркуюць аб сэнсе інфармацыі, што апрацоўваецца. Але ж фармальныя прыкметы дзеюць толькі ў дакладна вызначаных, загадзя абмежаваных кантэкстах. Гэта прынцыпова звужае галіны і спосабы ўжываньня інфармацыйных тэхналёгіяў. Патрэбна не фармальная, а асэнсаваная работа з інфармацыяй.

Праблема асэнсаванай апрацоўкі інфармацыі з улікам зьмяненьня сэнсаў у залежнасьці ад кантэксту сутыкаецца ўрэшце з чарадою пытаньняў: "што ё сэнс?", "як паказаць сэнс?", "якую выяву даць яму?", "як сэнс зьмяняецца ў залежнасьці ад кантэксту?", "як сам сэнс выступае кантэкстам у дачыненьні да іншага сэнсу?", "што адбываецца пры аб'яднаньні некалькіх сэнсаў і як гэта рэалізаваць?" і гэдак далей, і да таго падобнае.

У Частцы 1 любое паняцьце падаецца ў выглядзе "модулю элемэнтарнага сэнсу". Затым гэткі модуль надзяляецца ўласьцівасьцямі, дзякуючы якім ён можа суадносіцца зь іншымі "модулямі элемэнтарнага сэнсу".

Коштам гэтага "модуль элемэнтарнага сэнсу" атрымлівае магчымасьць зьмяняцца ў залежнасьці ад кантэксту, у якім ён знаходзіцца, і самому выступаць як кантэкст.

Разьвязаньне гэтых задачаў дазволіла перайсьці ў Частцы 2 да наступнага этапу, калі суадносяцца ўжо ня толькі "модулі элемэнтарнага сэнсу", але й іхныя кантэксты.

Сыстэма ўзаемадзеючых між сабою кантэкстаў дазваляе перайсьці да асаблівай формы кантэксту - часавага кантэксту. Прынцыпы і мэханізм работы часавага кантэксту разгледжаны ў Частцы 3.

Усе пералічаныя задачы разглядаліся на прыкладзе пабудаваньня сыстэмаў асэнсаванага пошуку інфармацыі. Аднак выкладзеныя прынцыпы і мэханізмы прымеркаваны да розных інфармацыйных сыстэмаў зь іншымі мэтамі й задачамі.

Далей: Частка 1.Тыпавая машына асэнсаванага пошуку інфармацыі на аснове модулю элемэнтарнага сэнсу Далей



Угару Аўтарскае права (C) 2000 С.Аляксандраў, П.Фадзееў. Усе правы абароненыя.
Аўтарскае права (C) 2001-2017 INTELLECTUAL PARTNER. Усе правы абароненыя.