Intellectual Partner
INTELPART: Інтэлектуальныя тэхналёгіі ў бізнэсе
• прадукты • артыкулы • мэтадалёгія • праекты • ссп • спампаваць • навіны • кантакт • пошук
Па-беларуску Па-расейску Па-ангельску


Прадмова

Частка 1. Тыпавая машына асэнсаванага пошуку інфармацыі на аснове модулю элемэнтарнага сэнсу

Частка 2. Тыпавая машына пошуку з кантэкстам

Частка 3. Машына пошуку з кантэкстам па часе

Частка 4. Машына катэгорыяў. Узаемадзеяньне дзьвюх машынаў

Выснова

Праекты. Асэнсаваная апрацоўка інфармацыі

Частка 2. Тыпавая машына пошуку з кантэкстам

Тыпавая машына асэнсаванага пошуку інфармацыі на аснове модулю элемэнтарнага сэнсу не бярэ на ўлік тое, што паняцьці набываюць розны сэнс у залежнасьці ад кантэксту, у якім яны знаходзяцца.

Калі не абмяжоўваць патрэбнымі кантэкстамі абсяг пошуку, то колькасьць знойдзеных машынай інфармацыйных крыніцаў неабгрунтавана ўзрастае.

Зручна ўвесьці вось які крытэрый кіраваньня пошукам у інфармацыйнай прасторы: абсяг пошуку абмяжоўваецца коштам выкарыстаньня

суб'ектава-арыентаванага элемэнтарнага кантэксту
(модулю элемэнтарнага сэнсу ў кантэксьце).

Тады пошукавая матрыца будуецца ня толькі з улікам уласьцівых мове аналёгіяў, але й з улікам элемэнтарных кантэкстаў, уласьцівых карыстальніку. У гэткім разе ў неабмежаванай інфармацыйнай прасторы ігнаруецца ўсё, што не адпавядае кантэксту, хоць яно нібыта й мае дачыненьне да шукаемага паняцьця.

Дзеля таго каб весьці пошук у інфармацыйным асяродзьдзі з улікам элемэнтарных кантэкстаў, неабходна мець:

  • Ключавыя кантэксты, уласьцівыя карыстальніку (кантэксты, якія задае карыстальнік).
  • Прынцыпы сувязі ды ўзаемадзеяньня розных кантэкстаў паміж сабою.
  • Структуру падачы кантэкстаў.

Модуль элемэнтарнага сэнсу ў кантэксьце падрабязна разглядаецца ў Дадатку 2.1. Модуль элемэнтарнага кантэксту.

Пасьля пабудаваньня пошукавай матрыцы на аснове модулю элемэнтарнага кантэксту, карыстальнік дасьць рады паказаць ня толькі патрэбную інфармацыю, але й адпаведны кантэкст, у якім інфармацыя яго цікавіць.

Недахопамі гэткага падыходу да пошуку ёсьць:

  • Наяўнасьць неабмежаванай колькасьці кантэкстаў у любога паняцьця. Сам карыстальнік можа ня ведаць патрэбнага яму кантэксту.
  • Невыразнасьць і шматзначнасьць адносінаў кантэкстаў паміж сабой. Прыкладам, кантэкст A у кантэксьце B, пры наяўнасьці кантэксту C, праз кантэкст D...
  • Машына пошуку можа шукаць толькі актуалізаваную ў інфармацыйнай прасторы інфармацыю. Але ў інфармацыйнай прасторы інфармацыя можа знаходзіцца "па частках". У адным месцы месьціцца адна частка інфармацыі, у іншым - другая. Машына пошуку з модулем элемэнтарнага кантэксту можа такую інфармацыю не знайсьці, бо ў выглядзе адзінага цэлага шукаемая інфармацыя не прысутнічае.

Пазначаныя недахопы зручна касуюцца коштам выкарыстаньня

суб'ектава-арыентаванай сыстэмы сувязі паняцьцяў і кантэкстаў паміж сабою (суб'ектава-арыентаваная карціна сьвету паняцьцяў і кантэкстаў).

Пад "суб'ектава-арыентаванай карцінай сьвету паняцьцяў і кантэкстаў" (СКС) будзем разумець карціну сьвету, арыентаваную не на суб'екта, а як суб'ект (аналягічна, падобна да суб'екта).

Карыстальнік, пасьля таго як пазначыў паняцьце, за кошт СКС, аўтаматычна атрымлівае ўсе астатнія кантэксты і сэнсы, якія знаходзяцца побач і ў зьвязку зь ім. Адпаведна пошук інфармацыі можа ажыцьцяўляцца з улікам кантэкстаў, якія карыстальнік мае на ўвазе, але іх не пазначыў.

Каб стварыць СКС, неабходна:

  • Падаць паняцьці ды кантэксты, уласьцівыя ўсім людзям (карыстальнікам), у выглядзе нейкай абмежаванай сыстэмы адносінаў.
  • Мець магчымасьць дабудоўваць, перабудоўваць, зьмяняць адносіны паняцьцяў і кантэкстаў у адпаведнасьці з разьвіцьцём канкрэтных паняцьцяў любога канкрэтнага чалавека (карыстальніка).
  • Ацэньваць і будаваць адносіны паняцьцяў і кантэкстаў у адпаведнасьці з мэтамі чалавека.

Структура СКС, працэдуры пазыцыянаваньня і трансфармацыі СКС падрабязна разглядаюцца ў Дадатку 2.2. Суб'ектава-арыентаваная карціна сьвету паняцьцяў і кантэкстаў.

Выкарыстаньне СКС у машыне пошуку інфармацыі дазваляе:
1) Падаваць запыт карыстальніка на пошук інфармацыі ў выглядзе пункту (абсягу ці галіны) у СКС.
2) Аўтаматычна выкарыстоўваць і браць на ўлік элемэнтарныя кантэксты, зьвязаныя з запытам.
3) Працаваць з сэнсам запыту з улікам яго складаных кантэкстаў.
4) Суадносіць любое паняцьце з структурай СКС і коштам гэтага:
- знаходзіць для яго месца ў СКС;
- удакладняць (касаваць непатрэбныя) кантэксты ды заставацца пры гэтым у межах кантэкстаў, неабходных карыстальніку.

Агульны альгарытм работы машыны пошуку з кантэкстам разглядаецца ў Дадатку 2.3. Тыпавая машына пошуку з кантэкстам.

Выкарыстаньне машыны, якая апэруе кантэкстамі, дазваляе, напрыклад:

  • Арганізаваць пошук зададзенага паняцьця ў любым патрэбным кантэксьце (вызначэньне, дзе паняцьце знаходзіцца; што зь ім зьвязана; выдача фрагмэнту тэксту ці поўнага дакумэнту, дзе пра гэта ідзе гаворка альбо дзе прысутнічае шукаемы сэнс у дадзеным кантэксьце).
  • Арганізаваць пошук таго, што ёсьць у інфармацыйнай прасторы па дадзеным паняцьці ды ў якіх кантэкстах.
  • Будаваць сыстэмы аўтаматычнага перакладу з аднае мовы ў другую з улікам кантэкставага сэнсу.
  • Ствараць экспэртныя сыстэмы, у якіх новыя дадатковыя веды не супярэчаць тым, што ўжо ёсьць у сыстэме.

Выкарыстаньне асобных прынцыпаў работы з формамі ды фрагмэнтамі СКС дазволіла стварыць кампутаровыя праграмы, якія апэруюць інфармацыяй у асобных кантэкстах (прыкладам, можна акрэсьліць магчымыя дзеяньні супрацоўніка фірмы ў той ці іншай сытуацыі паводле кантэксту яго характару).


Дадатак 2.1. Модуль элемэнтарнага кантэксту
(модуль элемэнтарнага сэнсу ў кантэксьце)

Заўвага.
Для вызначэньня паняцьця "кантэкст" скарыстаныя працы Гегеля "Фэнамэналёгія духу" і "Навука лёгікі".

Любое зьявішча (у шырокім сэнсе) падаецца як рух узаемадзеяньня, якое зь нечага пачынаецца, празь нешта праходзіць і нечым заканчваецца: АД--ПРАЗ--ДА.

АД   ПРАЗ   ДА

S--A--O

--

S`--A`--O`

--

S``--A``--O``

Зыходны стан   Стан дзеяньня (станаўленьня, зьмяненьня)   Выніклы стан (стан выніку)

Напрыклад,
АД - чалавек будзе будаваць дом (тут рэсурсу "дом" яшчэ няма);
ПРАЗ - чалавек будуе дом (рэсурс "дом" знаходзіцца ў працэсе стварэньня);
ДА - чалавек пабудаваў дом (тут рэсурс "дом" ужо існуе).

Тады адсутнасьць кантэксту - гэта лінейны несупярэчлівы фармальна-лягічны сэнс, зьведзены да адзначанага руху: нешта існуе і, дзеючы, ёсьць фармальна-лягічная прычына іншага.

Ды наадварот, наяўнасьць кантэксту - гэта наяўнасьць нелінейнага супярэчлівага нефармальнага сэнсу, калі кантэкст ня выяўлены. Пры выяўленьні кантэксту (уліку кантэксту) рух будзе фармальна-лягічным. Нелінейнасьць, супярэчлівасьць, нефармальнасьць сэнсу ёсьць у тым, што прычына спараджае нефармальны, невідочны вынік, адрозны ад чакаемага - "антывынік". Такім чынам, наяўнасьць нейкага кантэксту паказвае, што прычына (сутнасьць) рэальна знаходзіцца ў гэтым кантэксьце, але калі ён [кантэкст] ня выяўлены і ня ўлічаны, то рэальна падзеі разьвіваюцца невідочна. Гэта й вядзе да "антывыніку".

Сэнс у выяўленым кантэксьце (онталягічны сэнс) зручна падаць у выглядзе руху АД--ПРАЗ--ДА. А сэнс у нявыяўленым кантэксьце (гносэалягічны сэнс і сэнс станаўленьня), зручна падаць у выглядзе руху, які зь нечага пачынаецца, праходзіць празь невядомы Х-кантэкст (невядомае Х-дзеяньне) і заканчваецца "антывынікам". Дзе "антывынік" зьмяшчае ў сабе рэсурс нявыяўленага кантэксту.

Заўвагі.
А) Рух без кантэксту на інструмэнтальным роўні падаецца ў выглядзе ўзаемадзеяньня модуляў элемэнтарных сэнсаў.
Б) Час ужыванага ў сказе дзеяслова адназначна вызначае становішча гэтага сказу ў найпрасьцейшым часавым ланцужку (дадзеныя для беларускае мовы). Гэта дазваляе па адным запоўненым модулі элемэнтарнага сэнсу адназначна ўзнаўляць тых двух, што засталіся.
В) Структурны рух можа быць разгледжаны і пададзены аналягічна.

Пры арганізацыі машыны пошуку з элемэнтарным кантэкстам дастаткова выкарыстаць толькі выяўленыя кантэксты.

Паказ паняцьця з улікам выяўленага кантэксту патрабуе:
1. Пазначыць назву зьявы.
2. Пазначыць іманэнтавыя межы гэтае зьявы (АД--ПРАЗ--ДА).
3. Пазначыць (паказаць) зьявы ўнутранага часу - выяўленыя ўнутраныя кантэксты.
4. Пазначыць (паказаць) зьявы вонкавага часу - выяўленыя вонкавыя кантэксты.

Тады модуль элемэнтарнага кантэксту выглядае гэткім чынам:

(1) назва зьявы
(2) рух зьявы (межы і дзеяньне)
АД---ПРАЗ---ДА
(3) набор зьяваў унутранага часу (выяўленыя кантэксты)
...        
  зьява
n-1.m-1
     
    зьява
n.m
   
      зьява
n+1.m+1
 
        ...

Тут сам модуль ёсьць адной ізь зьяваў вонкавага часу (вонкавых кантэкстаў):

...        
 

 

 

-- вонкавы кантэкст зьявы
   

 

 

-- сам модуль элемэнтарнага кантэксту
     

 

 

-- вонкавы кантэкст зьявы
        ...

Мэханіка апэраваньня кантэкстамі палягае ў тым, што дзеля падачы зьявы ў нейкім кантэксьце неабходна:
1. Узяць модуль элемэнтарнага сэнсу зьявы.
2. Пабудаваць модуль элемэнтарнага кантэксту гэтае зьявы.
3. Выбраць з модулю элемэнтарнага кантэксту той кантэкст, што цікавіць у дадзеным выпадку й які, дарэчы, таксама пададзены ў выглядзе модулю элемэнтарнага сэнсу.
4. Налажыць выбраны кантэкст на модуль элемэнтарнага сэнсу зьявы і па працэдурах, апісаных у Частцы 1, зыходную зьяву ўдакладніць (адрэдагаваць) у межах патрэбнага кантэксту. Інакш кажучы, адбываецца згортваньне, аб'яднаньне зыходнай і кантэкставай зьяваў.


Дадатак 2.2. Суб'ектава-арыентаваная карціна сьвету паняцьцяў і кантэкстаў

1. Верхні модуль карціны сьвету кантэкстаў - "станаўленьне чалавека".
2. Структура, працэдуры пазыцыянаваньня і трансфармацыі СКС.
3. Кантэкст станаўленьня. Асаблівасьці разьвязаньня супярэчнасьцяў, якія ўзьнікаюць пры ўточваньні сэнсу ў СКС.

Суб'ектава-арыентаваную карціну сьвету паняцьцяў і кантэкстаў (СКС) зручна будаваць, калі пільнуесься гэткіх прынцыпаў:

  • Задацца нейкім максымальна шырокім кантэкстам (зьяваю), да якога так ці йнакш усё адносіцца і празь які любыя зьявы так ці йнакш можна зьвязаць паміж сабою.
  • Структура адносінаў зьяваў (кантэкстаў) разгортваецца ў адпаведнасьці з працэсам (генэзісам) фармаваньня сыстэмы кантэкстаў і адносінаў чалавека.
  • Тэлеалёгія адносінаў: вызначэньне кірунку разгортваньня, наяўнасьць крытэрыю, які дазваляе адрозьніць разгортваньне структуры ад яе зьнікненьня.

Тады максымальна шырокім кантэкстам будзе "станаўленьне чалавека". Зыходным пунктам генэзісу можна ўзяць пэрыяд, калі ў чалавека пачынае фармавацца сыстэма адносінаў і кантэкстаў. Крытэрыем станаўленьня будзе адсутнасьць кантэксту "дэградацыя чалавека". Адгэтуль, адсутнасьць антывыніку ў "станаўленьні чалавека" (дакладней, адсутнасьць пераходу праз рэсурсы дэградацыі).

1. Верхні модуль карціны сьвету кантэкстаў - "станаўленьне чалавека".
Верхні кантэкставы модуль, які ўключае ў сябе ўсю структуру суб'ектава-арыентаванай карціны сьвету (СКС) і зь якога разгортваецца ўся СКС (зьмяшчае ў сабе ўсю карціну сьвету), складаецца з гэткіх частак:

1) Імя модулю (назва): станаўленьне чалавека.
2) Іманэнтавыя межы модулю (канечнае).

У агульным выглядзе:

АД   ПРАЗ   ДА
чалавек --
чалавек зьдзяйсьняе станаўленьне
-- чалавек адухаўлёны

Заўвага.
Тутака словы "Дух" і "адухаўлёны" маюць Гегелеўскі сэнс.

У выглядзе модулю элемэнтарнага сэнсу (поўны паказ):

чалавек
зьдзяйсьняе
станаўленьне
|
станаўленьне немаўляці
   станаўленьне дзіцяці
      станаўленьне падлетка
         станаўленьне бацькоў
            станаўленьне сем'яніна
               станаўленьне "выхаваўцы"
                  станаўленьне "стваральніка"
                     станаўленьне "заснавальніка"
                        станаўленьне "тэлеоляга"

Калі "станаўленьне чалавека" ёсьць верхнім модулем СКС, то восі надсыстэмы і вонкавага часу ў яго ПРАЗ адсутнічаюць, а восі ўнутранага часу і падсыстэмы згортваюцца ў адну і паказваюцца, як пазначана ў наступным пункце 3.

3) Набор зьяваў унутранага часу "станаўленьня чалавека", збудаваных у часавую пасьлядоўнасьць:

1. станаўленьне немаўляці
  2. станаўленьне дзіцяці
    3. станаўленьне падлетка
      4. станаўленьне бацькоў
        5. станаўленьне сем'яніна
          6. станаўленьне "выхаваўцы"
            7. станаўленьне "стваральніка"
              8. станаўленьне "заснавальніка"
                9. станаўленьне "тэлеоляга"

Тут "станаўленьне чалавека" паказана ў выглядзе 9-ці зьяваў, адпаведных асноўным функцыянальным узростам чалавека (якасныя этапы). Прычым, зьявы ў модулі разьмешчаны па дыяганалі. Гэта дазваляе ўводзіць узаемныя сувязі паміж зьявамі. Прыкладам, у зьяве "станаўленьне дзіцяці" прысутнічае штосьці ад "станаўленьня немаўляці", але ўжо зьмененае з улікам таго, што "станаўленьне дзіцяці" мае новыя ўласьцівасьці. Прыкладам, дзіця ўжо само трымае лыжку, але ж яшчэ любіць ротам пускаць бурбалкі, нібыта немаўля. І далей - чым далей ад "немаўляці", тым меней у чалавеку ад немаўляці.

1.1
немаўляці
2.1 3.1 4.1 5.1 6.1 7.1 8.1 9.1
1.2 2.2
дзіця
3.2 4.2 5.2 6.2 7.2 8.2 9.2
1.3 2.3

3.3
падлетак

4.3 5.3 6.3 7.3 8.3 9.3
1.4 2.4 3.4 4.4
бацькі
5.4 6.4 7.4 8.4 9.4
1.5 2.5 3.5 4.5 5.5
сем'янін
6.5 7.5 8.5 9.5
1.6 2.6 3.6 4.6 5.6 6.6
"выхаваўца"
7.6 8.6 9.6
1.7 2.7 3.7 4.7 5.7 6.7 7.7
"стваральнік"
8.7 9.7
1.8 2.8 3.8 4.8 5.8 6.8 7.8 8.8
"заснавальнік"
9.8
1.9 2.9 3.9 4.9 5.9 6.9 7.9 8.9 9.9
"тэлеоляг"

Такім чынам па дыяганалі паказаны актуальны шлях "станаўленьня чалавека".

Пры гэтым, вэртыкальны радок 1.1, 1.2, 1.3, 1.4, 1.5, 1.6, 1.7, 1.8, 1.9 - гэта радок зьяваў "станаўленьня немаўляці", зьмененых у адпаведнасьці з канкрэтным узростам. Гэта значыць, што аднойчы ўзьнікшая зьява потым не зьнікае, а трансфармуецца (адбываецца працэс станаўленьня зьявы) у сябе-іншае. У гэтым выяўляюцца сувязі "станаўленьня немаўляці" з усімі астатнімі базавымі зьявамі станаўленьня чалавека. Для астатніх - аналягічна.

З другога боку, гарызантальны радок 1.1, 2.1, 3.1, 4.1, 5.1, 6.1, 7.1, 8.1, 9.1 - гэта сувязі, што паказваюць перадумовы, якія забясьпечваюць зьяве будучыню. Напрыклад, у немаўляці ёсьць перадумовы, каб стаць дзіцем, потым падлеткам і г.д. Прыкладам, для падлетка актуальнаю будзе мочапалавая сыстэма, калі гармоны пачынаюць актыўна дзейнічаць і арганізм перабудоўваецца дзеля дзетародных функцыяў. Але ў немаўляці мочапалавая сыстэма таксама ёсьць, проста яна яшчэ ня ёсьць актуальнаю, больш актуальнымі для немаўляці ёсьць інстынкты ды рэфлексы.

Асобныя фрагмэнты актуальнага шляху непасрэдна ўзаемадзейнічаюць адзін з адным. Прыкладам, фаза "станаўленьне бацькоў" беспасярэдне ўзаемадзейнічае (рэзануе) з фазай "станаўленьне немаўляці" (4.4--1.1). Паказаць гэта можна праз табліцу:

1.1 станаўленьне
немаўляці
4.4 станаўленьне
бацькоў
7.7 станаўленьне
"стваральніка"
2.2 станаўленьне
дзіцяці
5.5 станаўленьне
сем'яніна
8.8 станаўленьне
"заснавальніка"
3.3 станаўленьне
падлетка
6.6 станаўленьне
"выхаваўцы"
9.9 станаўленьне
"тэлеоляга"

Альбо гэтак:

Асобныя фрагмэнты актуальнага шляху непасрэдна ўзаемадзейнічаюць адзін з адным

Інакш кажучы, зручна ўлічваць сувязі зьяваў аналягічна пептыдным сувязям у ДНК.

2. Структура, працэдуры пазыцыянаваньня і трансфармацыі СКС.
Верхні модуль і працэдура яго ўкладзенасьці (разгорткі) задае ідэальную базавую СКС. Асаблівасьцю гэтай базавай СКС ёсьць тое, што яе пабудаваньне ідзе гэткім чынам:
1. Маем верхні модуль СКС "станаўленьне чалавека" з сваёй канкрэтнай разгорткай унутранага часу (зьявы, зь якіх ён складаецца).
2. Выбіраем адну ізь зьяваў. Прыкладам, "станаўленьне немаўляці".
3. Выбраная зьява сама пададзена ў выглядзе модулю элемэнтарнага сэнсу (Частка 1).
4. У гэтым модулі элемэнтарнага сэнсу выбіраем толькі адну вось унутранага часу, адпаведную суб'ектава-арыентаванаму функцыянальна-храналягічнаму руху зьяваў суб'екта.
5. Зьявы, разьмешчаныя на выбранай восі ўнутранага часу лічым зьявамі модулю элемэнтарнага кантэксту.
6. Фармуем модуль элемэнтарнага кантэксту зьявы.
7. Далей усе зьявы, што складаюць сфармаваны модуль элемэнтарнага кантэксту, разгортваем аналягічна.
8. І гэтак далей аж да таго моманту, калі функцыянальна-храналягічную зьяву ўжо немагчыма дыфэрэнцыяваць функцыянальна. Прыкладам, "немаўля 6-ці дзён", у першым набліжэньні, функцыянальна не адрозны ад "немаўля 9-ці дзён".
Для базавай канструкцыі СКС (стартавага шкілету) досыць гэтага.

Тут за прынцып разгортваньня базавай СКС выбраны суб'ектава-арыентаваны функцыянальна-храналягічны рух зьяваў суб'екта, што дазваляе СКС, яшчэ не запоўненай ведамі, якраз з гэтага пункту гледжаньня знаходзіць месца для любой інфармацыі, што прыходзіць. Але ў працэсе запаўненьня СКС пазыцыянаваньне ідзе й з пункту гледжаньня структуры кантэкстаў тых ведаў, якія ўжо ў СКС прысутнічаюць.

Тлумачэньне.
Як было адзначана, модулі элемэнтарных кантэкстаў зьяваў могуць быць пададзены ў выглядзе:

Становішча зьявы ў СКС

Тут:
Вось X - вось выніклых зьяваў.
Вось Y - вось трансфармацыі зьявы ў часе.

Кожны слупок - гэта выніклая новая зьява, а рух яе ўніз - гэта трансфармацыя зьявы зь цягам часу. Тады для пазыцыянаваньня любой зьявы ў СКС неабходна вызначыць дзьве каардынаты: а) да якога часавага пэрыяду існаваньня чалавека мае дачыненьне гэтая зьява (вэртыкальная вось), б) калі гэтая зьява першапачаткова ўзьнікла (гарызантальная вось). Перасячэньне гэтых дзьвюх каардынатаў паказвае становішча зьявы ў СКС.

Разгледзім на прыкладзе, як СКС запаўняецца і трансфармуецца ў ходзе пазыцыянаваньня ў ёй новых зьяваў. Дзеля прыкладу вызначым, дзе ў карціне сьвету знаходзіцца зьява "купаньне дзіцяці". Маем гэткі фрагмэнт СКС:

станаўленьне немаўляці --------
  станаўленьне дзіцяці
    станаўленьне падлетка
      станаўленьне бацькоў
        станаўленьне сем'яніна
          станаўленьне "выхаваўцы"
            станаўленьне "стваральніка"
              станаўленьне "заснавальніка"
                станаўленьне "тэлеоляга"
станаўленьне зародка
  станаўленьне эмбрыёну
    станаўленьне плоду
      станаўленьне нованароджанага
        станаўленьне немаўляці 1-6
          станаўленьне немаўляці 6-9
            станаўленьне малога 1-1.5
              станаўленьне малога 1.5-2
                станаўленьне малога 2-3

а) Вызначаем, да якога часавага пэрыяду існаваньня чалавека мае дачыненьне зьява (вэртыкальная вось). Зьява "купаньне дзіцяці" адпавядае зьяве "станаўленьне дзіцяці".
б) Вызначаем, калі гэтая зьява першапачаткова ўзьнікла (гарызантальная вось). "Купаньне дзіцяці" пачынаецца з тыднёвага ўзросту - зьява "купаньне немаўляці 1-6 дзён". У выніку атрымліваем месца для зьявы "купаньне дзіцяці" у СКС:

Месца для зьявы "купаньне дзіцяці" у СКС

Цяпер, калі зьяву "купаньне дзіцяці" паказаць у выглядзе модулю элемэнтарнага сэнсу, дык можна заўважыць, што ў надсыстэме прысутнічае такая зьява як "догляд дзіцяці", якая ў СКС пакуль што аніяк не адлюстравана. Тут "догляд дзіцяці" выступае як агульная катэгорыя для цэлай клясы зьяваў. Пакажам, як гэтая катэгорыя (у выглядзе зьявы) убудоўваецца ў СКС і трансфармуе яе.

Зыходны выгляд СКС:

Зыходны выгляд СКС

Калі "догляд дзіцяці" ёсьць надсыстэмаю для зьявы "купаньне дзіцяці", то ў СКС гэта можна паказаць з дапамогай таго, што зьява "догляд дзіцяці" займае месца зьявы "купаньне дзіцяці" ў модулі "станаўленьне немаўляці". Тады СКС набывае гэткі канчатковы выгляд:

Тады СКС набывае гэткі канчатковы выгляд

Заўвага.
Пры трансфармацыі аднаго фрагмэнту СКС, аўтаматычна трансфармуецца і рэзанансава адпаведны яму фрагмэнт. Прыкладам, як толькі ўзьнік "догляд дзіцяці" ў зьяве "станаўленьне немаўляці", гэта прывяло да аўтаматычнага ўзьнікненьня такой жа зьявы і ў "станаўленьні бацькоў".

Асаблівасьці СКС.
1) Пабудаваньне СКС з выкарыстаньнем модуляў элемэнтарных кантэкстаў і працэдураў дазваляе ўточыць у СКС любыя зьявы ў кантэксьце таго, якое яны маюць дачыненьне да станаўленьня чалавека. Прыкладам, зьява "ядзерная фізыка" як лякальная карціна сьвету можа заняць сваё месца ў СКС у кантэксьце "чалавек вывучае фізыку" альбо ў кантэксьце "праца чалавека". У СКС зьяўляецца лякуна - асобная карціна сьвету ў карціне сьвету. Яшчэ адзін прыклад. Няхай у СКС на адпаведным кантэкставым месцы прысутнічае інфармацыя пра нейкага чалавека (складаная сыстэма). Гэта значыць, што на гэтым месцы ў СКС прысутнічае ўласна карціна сьвету гэтага чалавека.
2) Адна і тая ж зьява (структурны сэнс) можа адносіцца да розных галінаў СКС.
3) Зьявы актуальнага шляху модулю элемэнтарнага кантэксту не заўсёды выбудоўваюцца ў часавую пасьлядоўнасьць (дыяганаль модулю). Яны могуць суіснаваць паралельна й адначасна.
4) СКС разглядае агульныя катэгорыі як наяўныя зьявы, як асобную канкрэтную зьяву. Унівэрсальнасьць катэгорыяў выкарыстоўваецца тут так, як паказана ў Частцы 1: катэгорыя ўключаецца ў модуль элемэнтарнага сэнсу зьявы і ў працэсе гэткага ўключэньня карэктуе надсыстэмы і падсыстэмы модулю.

Аднак, прынцып пабудаваньня СКС - тэлеалёгія адносінаў - патрабуе ўвесьці на інструмэнтальным роўні катэгорыю "станаўленьне", якая вызначае й адрозьнівае паняцьці "добра-дрэнна", паняцьці "разьвіцьцё-дэградацыя".

3. Кантэкст станаўленьня. Асаблівасьці разьвязаньня супярэчнасьцяў, якія ўзьнікаюць пры ўточваньні сэнсу ў СКС.
Як ужо было адзначана, у любой зьявы ёсьць два віды кантэкстаў: выяўлены (адкрыты) і нявыяўлены (закрыты). Выяўлены кантэкст адбіваецца ў фармальна-лягічным руху. Нявыяўлены кантэкст адбіваецца супярэчлівым, нелягічным рухам. Абодва гэтыя кантэксты маюць тое агульнае, што яны адбіваюць толькі онталёгію зьявы, г.зн. сытуацыю, калі кантэксты ўжо існуюць (выяўленыя яны ці не - гэта ня мае значэньня).

Аднак, варта ўлічваць яшчэ й кантэкст станаўленьня.

Скарыстаем Гегелеўскае разуменьне сыстэмы - канечнага [Гегель, Навука лёгікі, Кніга 1. Вучэньне аб быцьці, Аддзел 1. Пэўнасьць (якасьць), Глава 2. Наяўнае быцьцё, B. Канечнасьць, b. Вызначэньне, характар і мяжа]: "Нешта разам з сваёй іманэнтавай мяжою, пакладзенае, як супярэчнасьць самога сябе, а з гэтае прычыны яно выводзіцца і разгортваецца па-за сабою, ёсьць канечнае" ("Etwas mit seiner immanenten Grenze gesetzt als der Widerspruch seiner selbst, durch den es über sich hinausgewiesen und getrieben wird, ist das Endliche").

Акрамя таго, будзем адрозьніваць два працэсы пераходу ў нешта іншае:
1) Працэс "дурной бесканечнасьці", "адмоўнай бесканечнасьці", адмоўны працэс дэградацыі. Тут рух адмаўляе (зьнішчае) само канечнае.
2) Працэс "станоўчай бесканечнасьці", працэс станаўленьня, працэс затрыманьня, ня страты канечным рэсурсаў свайго стану. Тут найпрасьцейшым прыкладам можа быць пасьлядоўнасьць Фібаначы, дзе кожны член пасьлядоўнасьці роўны суме двух папярэдніх, а адносіны блізкіх членаў даюць велічыню, якая часта паўтараецца ў жывой прыродзе.

Тады сутнасьць кантэксту станаўленьня палягае ў тым, што ён (гэты кантэкст) узьнікае ў самім працэсе станаўленьня сыстэмы (рух сам спараджае кантэкст сыстэмы, зьявы ў руху). Існаваньне-рух сыстэмы заснаваны на спажываньні іманэнтавага рэсурсу гэтага існаваньня-руху. Але спажываньне і вычэрпваньне іманэнтавага сыстэмнага рэсурсу прыводзіць да ўзьнікненьня для зыходнай сыстэмы новай сытуацыі - зьмяншэньню рэсурсу. У выніку зыходная сыстэма дэградуе. Аднак, калі адбываецца, па словах Гегеля, "замацаваньне вынікаў у іх ісьціне", то зьмяншэньне рэсурсу і дэградацыя зыходнай сыстэмы - ёсьць новая сытуацыя. Гэтым ствараюцца новыя рэсурсы для іншага і сыстэма робіцца станоўча іншай. Ідзе станаўленьне сыстэмы (станоўчы пераход у сябе-іншую).

Разгледзім просты прыклад. Зыходная сыстэма - шклянка з чорнымі ды белымі шарыкамі. Сыстэма спарадкавана: палова шклянкі запоўнена чорнымі шарыкамі, палова белымі (сыстэмаўтваральным рэсурсам ёсьць спарадкаванасьць). Страсянулі шклянку - шарыкі перамяшаліся: сыстэма выпрацавала свой рэсурс спарадкаванасьці - дэградавала. Але, адносна асобна ўзятага белага шарыка, які сьпярша ўзаемадзейнічаў толькі з гэткімі ж белымі шарыкамі, зьявілася сыстэма каардынатаў. Цяперака гэты белы шарык узаемадзейнічае як з чорнымі, так і зь белымі шарыкамі, прычым з аднаго боку чорных шарыкаў больш чым з другога. Узьніклі новыя паняцьці, якіх раней не існавала: "кірунак", "бок", "спарадкаванасьць для асобнага белага шарыка". Такім чынам, у працэсе "дэградацыі" сыстэмы зьявіліся новыя рэсурсы і зьявілася новая сыстэма, але ў той жа час адбылося зьмяненьне зыходнай сыстэмы. Прычым, станаўленьне гэта ці дэградацыя, залежыць ад тэлеалягічнага кантэксту.

Зьмяненьне сыстэмы зручна паказаць у выглядзе гэткіх фазаў:
- Фаза разьвіцьця (руху) сыстэмы.
- Фаза зьяўленьня новага рэсурсу (кантэксту), які выклікаецца зыходным разьвіцьцём.
- Фаза лягічнага разьвіцьця, але ўжо "новай" сыстэмы з улікам новага рэсурсу (новага кантэксту) - пераход сыстэмы ў сябе-іншую.

Адрозьненьне паміж станоўчай (станаўленьне) і адмоўнай (дэградацыя) бесканечнасьцю руху вызначаецца тэлеалёгіяй станаўленьня чалавека.

Пры разгортваньні "станаўленьня чалавека" ў СКС неабходна ў адпаведнасьці з тэлеалёгіяй чалавека фіксаваць, коштам якога станаўленьня зьява пераходзіць у іншае. Тады ў модуль элемэнтарнага кантэксту варта дабавіць вэктар - кантэкст "станаўленьня", які дзейнічае пастаянна.

Кантэкст станаўленьня Фаза руху зьявы.
Фаза "дэградацыі" зьявы (антывынік) цi фаза напрацоўкі рэсурсу станаўленьня.
Фаза лягічнага разьвіцьця (руху) "новай" сыстэмы (новай зьявы) з улікам кантэксту станаўленьня (фазы "дэградацыі" ці "станаўленьня").

Гэты кантэкст у залежнасьці ад той ці іншай зьявы набывае тую ці іншую канкрэтную форму і зьвязвае зьявы паміж сабою, у тым ліку, і праз мэханізм станаўленьня.

Прыкладам, для "станаўленьня чалавека" кантэкст станаўленьня выглядае гэткім чынам.

Кантрольная форма мэханізму станаўленьня.
АД ПРАЗ ДА        
чалавек

чалавек
робіць рух
чалавек
зрабіў рух
       
    |        
    АД` ПРАЗ` ДА`    
   
чалавек у руху новых
фактараў
дзеяньне новых фактараў на чалавека
чалавек у спрцаваных новых фактарах
   
        |    
        АД`` ПРАЗ`` ДА``
       
чалавек замацоўвае вынікі ў іх
ісьціне
станаўленьне чалавека ў новых
фактарах
чалавек
адухаўлёны



Кантрольная форма мэханізму дэградацыі (зьнішчэньня рэсурсаў).
АД ПРАЗ ДА        
чалавек

чалавек
робіць рух
чалавек
зрабіў рух
       
    |        
    АД` ПРАЗ` ДА`    
   
чалавек у руху
новых
фактараў
дзеяньне новых
фактараў на
чалавека
чалавек у
спрцаваных
новых фактарах
   
        |    
        АД`` ПРАЗ`` ДА``
       
чалавек,
які не замацаваў вынікі ў іх
ісьціне
дэградацыя чалавека ў новых
фактарах
чалавек
дэградуе


Гэтыя кантрольныя формы неабходныя (у тым ліку) для ацэнкі зьявы з пункту гледжаньня станаўленьня чалавека.

Працэдура кантэксту станаўленьня.
Працэдура кантэксту станаўленьня ўжываецца, калі новая інфармацыя супярэчыць той, якая ўжо ёсьць у СКС: розная інфармацыя пазыцыянуецца ў адным і тым жа месцы. Дадзеную сытуацыю можна разглядаць як момант станаўленьня і дзейнічаць гэткім чынам.

Крок 1. Новая інфармацыя разглядаецца як супярэчлівая ("анты-ДА") з інфармацыяй, якая ёсьць у СКС у модулі элемэнтарнага кантэксту: [АД--ПРАЗ--ДА].

1) Прыкладам, ў СКС у модулі элемэнтарнага кантэксту ёсьць:

АД   ПРАЗ   ДА
бруднае немаўля

--
купаньне
немаўляці
--
чыстае немаўля

Прыйшла новая інфармацыя, якая пададзена ў модулі элемэнтарнага кантэксту:

АД   ПРАЗ   анты-ДА
бруднае немаўля

--
купаньне
немаўляці
--
хворае немаўля

2) Тады ёсьць ня толькі зыходны модуль элемэнтарнага кантэксту [АД--ПРАЗ--ДА], але й яшчэ новы модуль [АД--"якісьці Х-рэсурс"--"анты-ДА"].

АД   анты-ПРАЗ   анты-ДА
бруднае немаўля

--
"якісьці
Х-рэсурс"
--
хворае немаўля

3) Вызначаем зьяву, якая фармальна й лягічна прыводзіць да "антывыніку" - да "анты-ДА". Гэта значыць выяўляем гэты "якісьці Х-рэсурс".

"якісьці Х-рэсурс" = анты-ПРАЗ

АД   анты-ПРАЗ   анты-ДА
бруднае немаўля

--
купаньне немаўляці
ў халоднай вадзе
--
хворае немаўля

4) Вызначаем анты-тэзу для "анты-ПРАЗ".

"анты-тэза для анты-ПРАЗ" = ПРАЗ`

У найпрасьцейшым выпадку, для вызначэньня анты-тэзы неабходна зьвярнуцца да рэсурсаў модулю элемэнтарнага сэнсу слова, што ёсьць антонімам да слова "анты-ПРАЗ". Тут можна карыстацца рэсурсамі СКС, інфармацыйнага асяродзьдзя, карыстальніка.

анты-ПРАЗ   ПРАЗ`
купаньне немаўляці
ў халоднай вадзе
--
купаньне немаўляці
ў цёплай вадзе

5) Уводзім ПРАЗ` (як новы выяўлены кантэкст) у наяўны модуль элемэнтарнага кантэксту ў СКС, зь якім супярэчыла ўваходная інфармацыя: [АД--ПРАЗ`--ДА].

АД   ПРАЗ`   ДА
бруднае немаўля

--
купаньне немаўляці
ў цёплай вадзе
--
чыстае немаўля

Крок 2. Тыя ж дзеяньні (пункты 1-5) выконваем з пункту гледжаньня інфармацыі, што прыйшла. Гэта значыць інфармацыя, якая запісана ў СКС у модулі элемэнтарнага кантэксту разглядаецца як супярэчлівая ("анты-ДА") з інфармацыяй, якая прыйшла.

Крок 3. З пункту гледжаньня "кантрольнай формы мэханізму па станаўленьні" робім выбар:
а) Альбо трансфармаваць (адрэдагаваць) наяўны (той, што ёсьць у СКС) модуль элемэнтарнага кантэксту.
б) Альбо трансфармаваць модуль элемэнтарнага кантэксту, што прыйшоў, і замяніць ім наяўны ў СКС модуль.
в) Альбо трансфармаваць зыходны модуль элемэнтарнага кантэксту; трансфармаваць той, што прыйшоў, і кожны зь іх занесьці ў адпаведныя месцы СКС.

Прыкладам, пасьля працэдуры разьвязаньня супярэчнасьці для купаньня немаўляці зьяўляецца новая зьява "цёплая вада для купаньня немаўляці" і надсыстэмны кантэкст "загартоўка дзіцяці".

Такім чынам, любая інфармацыя, якая ўточваецца ў СКС, правяраецца й ацэньваецца па працэдуры кантэксту станаўленьня.


Дадатак 2.3. Тыпавая машына пошуку з кантэкстам

Агульны альгарытм.

1) Запыт карыстальніка на пошук інфармацыі (у агульным выпадку гэта тэкст) трансфармуецца ў модуль элемэнтарнага кантэксту з сваімі падсыстэмамі. Маем лякальную карціну сьвету запыту. Гэтая лякальная карціна сьвету запыту з улікам кантэкстаў пазыцыянуецца ў СКС.
2) У выніку ў СКС фармуецца абсяг запыту.
3) Для праверкі СКС прапануе карыстальніку сваё "разуменьне" ягонага запыту. Пры неабходнасьці карыстальнік удакладняе запыт і коштам гэтага карэктуе й абсяг запыту ў СКС.
4) Машына пошуку на базе абсягу запыту фармуе пошукавую матрыцу, якая выкарыстоўваецца дзеля пошуку інфармацыі ў інфармацыйнай прасторы.
5) Вынікам пошуку ёсьць нейкая інфармацыя (тэкст), якая трансфармуецца ў модуль элемэнтарнага кантэксту (гэты модуль ёсьць верхнім кантэкстам) з сваімі падсыстэмамі. Маем лякальную карціну сьвету знойдзенай інфармацыі.
6) Пазыцыянуем лякальную карціну сьвету знойдзенай інфармацыі ў СКС.
7) Вынікам пазыцыянаваньня знойдзенай інфармацыі ў СКС можа быць:
- аўтаматычная карэктыроўка абсягу запыту ў СКС;
- зварот да карыстальніка ды ўдакладненьне, што трэба знайсьці, альбо на гэтай падставе арганізацыя працэсу асымптатычнага набліжэньня значнасьці знойдзенай інфармацыі да патрэбаў карыстальніка;
- выдача карыстальніку знойдзенай інфармацыі.

Заўвага.
Лякальная карціна сьвету запыту - гэта падача тэксту запыту ў выглядзе модулю элемэнтарнага кантэксту з структурай яго падсыстэмных разгортак.

Далей: Частка 3. Машына пошуку з кантэкстам па часе Далей



Угару Аўтарскае права (C) 2000 С.Аляксандраў, П.Фадзееў. Усе правы абароненыя.
Аўтарскае права (C) 2001-2018 INTELLECTUAL PARTNER. Усе правы абароненыя.